У Мінску затрымалі журналіста Алега Груздзіловіча
У Мінску затрымалі журналіста Алега Груздзіловіча. Увечары ў аўторак міліцыянеры прыйшлі да яго дахаты і паказалі здымкі з вулічнай акцыі 25 кастрычніка, на якія ён трапіў (Груздзіловіч меў рэдакцыйнае заданне ад газеты "Народная воля"). "Міліцыянты сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезлі яго ў Фрунзенскае РУУС Мінска, дзе яго нібыта чакае ўчастковы", — распавяла Радыё Свабода жонка Груздзіловіча Мар’яна.
Алег Груздзіловіч — вядомы беларускі журналіст. Быў супрацоўнікам папулярнай газеты "Свабода", пасля больш за 20 гадоў адпрацаваў на Радыё Свабода. У канцы жніўня сёлета быў пазбаўлены акрэдытацыі. Аўтар кнігі "Хто ўзарваў менскае мэтро" (Радыё Свабода, 2012).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.