У МУС заявілі, што біяметрычныя дакументы атрымалі толькі 3% беларусаў
Узоры беларускіх біяметрычных дакументаў
У МУС заявілі, што біяметрычныя дакументы атрымалі толькі каля 3% насельніцтва Беларусі. Там прызнаюць, што "гэта адсотак невялікі".
Біяметрычныя дакументы ў РБ выдаюць трэці год. Яшчэ ў пачатку 2021-га Аляксандр Лукашэнка сумняваўся, ці яны патрэбныя.
У МУС кажуць, што ўжо выдадзена каля 270 тысяч ідэнтыфікацыйных карт, каля 95 тысяч відаў на жыхарства і больш за 220 тысяч біяметрычных пашпартоў. 20 тысяч грамадзян выбралі атрыманне адным чалавекам адразу двух біяметрычных дакументаў.
Найчасцей біяметрычныя дакументы атрымліваюць жыхары Мінска і Гомельскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.