У Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць асобную чаргу для расіян
У Нацыянальным аэрапорце Мінск па-новаму падзялілі плыні пасажыраў для афармлення пры перасячэнні мяжы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
У залежнасці ад колькасці прыбылых пасажыраў загадзя вылучаюцца асобныя каналы афармлення для грамадзян Саюзнай дзяржавы і для грамадзян іншых краін. Пры гэтым грамадзяне Беларусі маюць права праходзіць памежны кантроль на любым з напрамкаў.
Плануецца, што такі падзел дазволіць памежнікам аператыўна рэагаваць на павелічэнне пасажырапатокаў у залежнасці ад іх колькасці і своечасова пераразмяркоўваць сілы і сродкі.
У перспектыве таксама плануецца ўвесці асобную чаргу для ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў. Яны пройдуць у Мінску з 21 чэрвеня па 30 чэрвеня.