У Наваполацку на "Нафтане" знайшлі таямнічыя балоны

У Наваполацку на "Нафтане" знайшлі таямнічыя балоны

У Наваполацку на "Нафтане" знайшлі таямнічыя балоны. Мяркуецца, што яны маглі праляжаць у зямлі некалькі дзясяткаў гадоў. Як інфармуе "Вестник Нафтана", здарэнне адбылося 14 жніўня на будаўнічай пляцоўцы ўстаноўкі замаруджанага каксавання. Што можа знаходзіцца ў балонах, невядома. Служба аховы працы прадпрыемства і ратавальнікі арганізавалі вываз балонаў. Высвятляецца, што яны ўтрымліваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі