У Наваполацку п’яная дзяўчына на чужой машыне пашкодзіла сем аўтамабіляў

У Наваполацку п’яная дзяўчына на чужой машыне пашкодзіла сем аўтамабіляў

У Наваполацку п’яная дзяўчына на чужой машыне пашкодзіла сем аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ўначы 11 красавіка. Даішнікі спынілі аўтамабіль “Аўдзі”, за рулём якога была 19-гадовая дзяўчына. Высветлілася, што ўладальнік машыны, 32-гадовы мясцовы жыхар, пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў заснуў, а яго сяброўка вырашыла “пакатацца” (калі да мужчыны пазней звярнуліся праваахоўнікі, ён нічога не ведаў пра знікненне “Аўдзі”). За час кароткай паездкі і былі пашкоджаныя аўтамабілі, інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці.

Адзначаецца, што ў дзяўчыны не было “нават элементарных навыкаў кіравання”. Да таго ж у яе арганізме выявілі 2,5 праміле алкаголя. Дзяўчыну аштрафавалі. Таксама па факце ўгону машыны распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі