У некаторых пунктах пропуску памежнікаў заменяць мытнікамі

У некаторых пунктах пропуску памежнікаў заменяць мытнікамі

Функцыі памежнікаў у некаторых пунктах пропуску з 1 студзеня 2019 года будуць ажыццяўляць мытнікі. Гэта прадугледжана ўказам №495 "Аб аптымізацыі дзейнасці", які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Пакуль што новаўвядзенне запланаванае на трох пунктах пропуску — аўтадарожным "Казловічы" на мяжы з Польшчай ( там едзе толькі грузавы аўтатранспарт), а таксама двух чыгуначных — Гудагай на мяжы з Літвой і Бігосава на мяжы з Латвіяй.

Падкрэсліваецца, што гэтыя меры накіраваныя на аптымізацыю дзейнасці мытнікаў і памежнікаў у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, ўкараненне прынцыпу аднаго акна, а таксама скарачэнне часу кантрольных працэдур. Памежнікаў, якія раней дзяжурылі на гэтых пунктах, накіруюць для ўзмацнення аховы іншых участкаў мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі