У ноч на панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, град, моцны вецер

У ноч на панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, град, моцны вецер

У ноч на панядзелак, 18 ліпеня, у Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, град, моцны вецер (шквалістае ўзмацненне ветру можа дасягаць 15-20 метраў за секунду). Сіноптыкі зноў папярэджваюць пра аранжавы ўзровень небяспекі. У дзённыя гадзіны ападкі прагназуюцца толькі ў асобных раёнах.

Аляксандр Бяганскі: Такія буры, як 13 ліпеня, сёлета яшчэ могуць паўтарыцца

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 13 да 20 градусаў цяпла, удзень — плюс 19-26. У Гомельскай вобласці будзе да 29 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі