У Нясвіжы прадпрымальнікі пратэстуюць супраць планаў закрыцця міні-рынка
Нясвіжскія гарадскія ўлады атрымалі калектыўную заяву, падпісаную 44 мясцовымі прадпрымальнікамі. Яны пратэстуюць супраць планаў закрыцця ў горадзе на вуліцы Садовай міні-рынку. Да заявы прыкладзеныя і 130 подпісаў мясцовых жыхароў, якія
таксама нязгодныя з рашэннем уладаў. Чыноўнікі тлумачаць сваю пазіцыю
тым, што на месцы міні-рынку яны плануюць зрабіць бясплатную
аўтастаянку, бо ў горадзе не хапае месцаў для паркоўкі.
А прадпрымальнікам выдзеляць новыя гандлёвыя месцы, толькі ўжо не ў цэнтры, а на ўскраіне горада.
Алесь Літоўчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі
А прадпрымальнікам выдзеляць новыя гандлёвыя месцы, толькі ўжо не ў цэнтры, а на ўскраіне горада.
Алесь Літоўчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі