У Оршы асудзілі 14-гадовага серыйнага злодзея
Днямі ў Оршы выслухаў прысуд 14-гадовы хлопчык. За некалькі месяцаў школьнік здзейсніў па меншай меры адзінаццаць крадзяжоў на рынках, у крамах, у грамадскіх месцах горада. Хлопец цягаў не прысмакі, а кашалькі з грашыма. Яму прысудзілі адбыць у выхаваўчай калоніі паўтара года.