У Оршы расклеілі партрэты Севярынца і Дашкевіча

Увечары 19 сакавіка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзесяткаў улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу!” з патрэтам зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка. Таксама з’явіліся ўлёткі з партрэтам лідэра “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча, якога затрымалі 17-га снежня, за два дні да прэзідэнцкіх выбараў, паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве.

У царкве Святога Леаніда прайшла малітва за вызваленне зняволеных удзельнікаў мінскай акцыі 19 снежня. Яе арганізавалі мясцовыя прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі