У Оршы затрымалі практыканта з сацыялагічнай лабараторыі “Новак”

Сёння ў Оршы затрымалі ўдзельніка праграмы Каліноўскага Сяргея Гумінскага, паведамляе сайт Маладога фронту. Хлопец ладзіў апытанне для сацыялагічнай лабараторыі “Новак”. Міліцыя спрабавала абвінаваціць яго ў нецэнзурнай лаянцы. Сяргей Гумінскі вучыцца ў Гданьску, а ў кампаніі “Новак” праходзіць практыку. Гэта кампанія, якая мае ліцэнзію на правядзенне сацыялагічных даследаванняў у Беларусі. Пратакол за брыдкаслоўе на Гумінскага не складалі, бо нехта з міліцэйскага начальства даў адбой. На развітанне міліцыянты абяцалі выклікаць хлопца яшчэ раз, калі ён спатрэбіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі