У пагроме расійскіх банкаў ва Украіне заўважылі яшчэ аднаго маладафронтаўца
У пагромах расійскіх банкаў ва Украіне адзначыўся яшчэ адзін маладафронтавец — Эдуард Лобаў. На фота, якое трапіла ў інтэрнэт, відаць, як ён нешта робіць з крэслам у памяшканні банка.
Раней стала вядома, што маладафронтаўца Васіля Парфянкова арыштавалі за пагром аддзялення "Альфа банка" ў Кіеве. Яму пагражае да чатырох гадоў турмы.
Камандзір Парфянкова Мікола Каханіўскі кажа, што баец дзейнічаў паводле загаду свайго камандавання.
Абодва маладафронтаўцы — былыя палітвязні. Ва Украіну яны паехалі, каб ваяваць на баку сілаў Антытэрарыстычнай аперацыі.
Пагром аддзяленняў расійскіх банкаў ва Украіне адбыўся ў некалькіх гарадах. Акцыю зладзілі ўкраінскія нацыяналісты, пратэстуючы супраць прысутнасці расійскага бізнэсу ва Украіне.