У Палату прадстаўнікоў перадалі 50 тысяч подпісаў беларусаў (фота)
Гэтыя людзі падтрымалі кампанію "Народны рэферэндум".
У звароце, які перадалі дэпутатам, утрымліваецца просьба правесці агульнарэспубліканскі рэферэндум па шасці сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, якія былі вызначаныя ў рамках кампаніі. У будынак Палаты прадстаўнікоў 2 кастрычніка дакументы прынеслі лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў, яго намеснік Андрэй Дзмітрыеў, першы намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўніца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард.
Як інфармуе БелаПАН, зварот і 50 тысяч подпісаў прыняў супрацоўнік сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Віктар Сазон.
З пытаннямі, якія прапануецца вынесці на рэферэндум, можна пазнаёміцца тут.
Фота — БелаПАН