У панядзелак будзе да 8-10 марозу, захаваецца галалёдзіца
У бліжэйшыя суткі, 21 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым захадзе — снегу з дажджом.
Месцамі магчымы слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — 8-10 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў цяпла. На паўднёвым захадзе чакаецца ўначы ад нуля да плюс 2 градусаў, удзень — 5-7 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.