У пажарах на Міншчыне за тыдзень загінула 8 чалавек

У большасці выпадкаў прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. За апошнія сем дзён зафіксавана 30 выпадкаў узгарання, прычым вельмі часта пажары пачынаюцца з недарэчных прычынаў, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія. Так, у Стаўбцоўскім раёне пажарныя ўратавалі з агню чалавека, які ўчыніў пажар, бо запаліў у ложку. Калі б ратавальнікі прыехалі на колькі секунд пазней, мужчына б не выжыў.
 
А ў вёсцы Новыя Зялёнкі, што ў Чэрвеньскім раёне, прычынай узгарання стала няправільнае выкарыстанне абагравальніка: гаспадар вясковага дому сушыў на ім бялізну. Суседзі своечасова заўважылі дым, які ішоў з веранды дома, і адразу выклікалі ратавальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі