У "Петли Пристрастия" выйшаў першы беларускамоўны трэк
Вокладка сінгла "Жыццё як жах"
Гурт "Петля Пристрастия" выпусціў свой першы беларускамоўны трэк. Песня называецца "Жыццё як жах".
"Атрымалася. І нічога не спатрэбілася звышнатуральнага ў працэссе стварэння, яна выляцела лёгка, нібы ўжо даўно лунала ў паветры і трэба было яе толькі ўхапіць. Як птушка. Як жыццё. Як жах", — напісалі музыкі ў сацсетках.
Паслухаць песню можна па гэтай спасылцы.
"Петля пристрастия" была заснаваная ў 2004 годзе. Гурт мае на сваім рахунку шэсць паўнафарматных альбомаў.
У 2020-м музыкі актыўна падтрымлівалі пратэстоўцаў. У 2022-м падтрымалі Украіну і асудзілі дзеянні расійскіх уладаў, якія пачалі вайну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.