У Піцеры патрабуюць забараніць канцэрт "Океан Ельзы"

У Пецярбургу патрабуюць забараніць канцэрт "Океан Ельзы", які мусіць прайсці 31 сакавіка. Дэпутат Заканадаўчага сходу Пецярбурга Віталь Мілонаў абвінавачвае лідара гурта Святаслава Вакарчука ў русафобстве. Адкрыты ліст з патрабаваннем ініцыятар закона аб "гей-прапагандзе" адрасаваў міністру культуры РФ Уладзіміру Мядзінскаму. Мілонаў настойвае, што Вакарчук павінен быць унесены ў "чорны спіс" людзей, уезд у Расію якіх непажаданы.


"Хачу нагадаць, што артысты ансамбля даўно займаюць перакананыя антырасійскія і русафобскія пазіцыі. У прыватнасці, лідар "Океана Ельзы "Святаслаў Вакарчук не хавае сваіх нацыяналістычных поглядаў, сімпатызуе украінскім калабарацыяністам часоў Вялікай Айчыннай вайны, выступае супраць увядзення ва Украіне рускай мовы, як другой дзяржаўнай", — заявіў адыёзны дэпутат.


Не міністр культуры, ні гурт пакуль не каментуюць заяву.

Паводле zvuki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі