У Пінску абаронцы жывёлаў правялі маніфестацыю (фота)
Сябры грамадскай арганізацыі “Абарона жывёлаў” зладзілі шэсце па цэнтральнай гарадской вуліцы.
Яго ўдзельнікі нагадалі пінчукам аб праблеме бадзяжных жывёлаў і заклікалі быць міласэрнымі ды не выкідваць сабак і котак на вуліцу.
З нагоды Міжнароднага дня абароны жывёлаў пінскія актывісты ладзяць "Дэкаду дабра", падчас якой будуць праведзены інфармацыйныя мерапрыемствы, канцэрты і дабрачынныя акцыі.