У Пінску за 3 долары пашкодзілі мерсэдэс
Новы спосаб здабыцця грошаў вынайшлі пінскія выпівохі. Увечары пад прадуктовай крамай да 68-гадовага пенсіянера, які кіраваў мікрааўтобусам мерсэдэс, звярнуўся мінак з настойлівай прапановай аддаць яму 10 тысяч беларускіх рублёў. Аднак баявы пенсіянер паслаў выпівоху на суседнюю вуліцу. У адказ вымагальнік прапароў кола аўтамабіля. Пенсіянер аператыўна звярнуўся ў міліцыю, і неўзабаве байцы палка ППС затрымалі злачынцу. Ім аказаўся 42-гадовы пінчук. Ён нанёс шкоду аўтамабілю на 400 тысяч рублёў. Заведзена крымінальная справа.