У ПКБ працягваецца дыскусія наконт новай назвы, з'езд адкладзены
Пазачарговы XIV з'езд Партыі камуністаў Беларускай перанесены з 14-15 сакавіка на 23-24 траўня. Такое рашэнне прыняў партыйны пленум. Паводле слоў лідэра ПКБ Сяргея Калякіна, у партыі "працягваецца дыскусія па шэрагу праблемаў". Ён згадаў пазіцыю партыі ў адносінах эканамічнага крызіса і магчымае перайменаванне ПКБ, гаворкі пра якое ідуць ужо не першы месяц.
"Мы вырашылі працягнуць дыскусію, каб да з'езда прыйсці з канкрэтнымі пазіцыямі і дакументамі", - сказаў Калякін.
БелаПАН
"Мы вырашылі працягнуць дыскусію, каб да з'езда прыйсці з канкрэтнымі пазіцыямі і дакументамі", - сказаў Калякін.
БелаПАН