У плэй-оф Лігі нацый беларускія футбалісты згуляюць супраць Грузіі
У паўфінале дывізіёна D Лігі нацый сапернікам беларускай футбольнай зборнай будзе каманда Грузіі. Гульня адбудзецца напрыканцы сакавіка 2020 года ў Тбілісі. Грузіны будуць гаспадарамі поля, бо яны набралі больш ачкоў на групавым этапе, піша tut.by.
У сваёй групе грузіны двойчы абыгралі Казахстан (2:0, 2:1) і Латвію (1:0, 3:0), а таксама набралі чатыры ачкі ў сустрэчах з Андорай (3:0, 1:1).
У другім паўфінале Македонія прыме ў сябе каманду Косава.
У лістападзе 2019 года лёсаванне вызначыць, пераможца якой з пар будзе гаспадаром поля ў фінале.
Дарэчы, пары могуць памяняцца, калі нехта з гэтай чацвёркі трапіць на чэмпіянат Еўропы 2020 года з дапамогай кваліфікацыі.