У Полацк сёлета прыедзе мільённы турыст
Да сустрэчы мільённага турыста рыхтуецца Полацк. Мясцовыя чыноўнікі падлічылі, што ён мусіць прыехаць у горад сёлета. БЕЛТА адзначае, што толькі за паўгода 2008-га Полацк наведала каля 700
тысяч гасцей. Рэйтынг самых папулярных турыстычных славутасцяў
ачольваюць Сафійскі сабор і музей беларускага кнігадруку.