У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі (фота)
Турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ у Польшчы, калі вяртаўся з Прагі. Адбылося гэта 31 сакавіка, паведамляе тэлеканал СТВ.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтобуса спрабаваў на дарозе ўхіліцца ад сутыкнення з легкавіком, аднак не здолеў. Пры сутыкненні аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Пры здарэнні пацярпелі 11 чалавек. Большасці з іх медыкі дапамаглі на месцы, шпіталізацыя спатрэбілася толькі дваім.
Турфірма-перавозчык адправіла ў Польшчу аўтобус, які даставіць турыстаў на радзіму. Як адзначаюць у МЗС Беларусі, ніхто з пацярпелых не звяртаўся па дапамогу да беларускіх дыпламатаў.