У Польшчы прымаюць дакументы на працягванне гуманітарнай візы ад усіх беларусаў

Варшава / pixabay.com
Варшава / pixabay.com

Візавыя цэнтры ў Польшчы цяпер прымаюць дакументы на працягванне гуманітарнай візы ад усіх грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамілі адразу некалькі чытачоў Еўрарадыё.

Напярэдадні стала вядома, што працягнуць "гуманітарку" ў Польшчы дазваляюць толькі тым беларусам, хто прыехаў з Украіны пасля пачатку вайны ці адкрыў візу на ўкраінскай тэрыторыі. Іншым беларусам некаторыя цэнтры адмаўлялі ў афармленні дакументаў. Відаць, там зразумелі, што такія адмовы неправамерныя і не адпавядаюць дзейнаму польскаму заканадаўству.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі