У Польшчы выявілі першы выпадак штама омікрон
Першы выпадак штама омікрон выявілі ў Польшчы. Яго знайшлі ў 30-гадовай грамадзянкі Лесота, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
Жанчыну ізалявалі. Паведамляецца, што пачуваецца яна добра.
У Польшчу яна прыляцела на міжнародны форум па кіраванні інтэрнэтам, маючы кавід-пашпарт. Як удакладняе інфармагенцтва PAP, жанчына жыла адна і кантактавала з двума вакцынаванымі асобамі з сваёй краіны. Ежу ў гатэлі яна замаўляла па тэлефоне ў нумар.
У Беларусі пакуль што афіцыйна штам омікрон не выяўлены. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што яго шукаюць "усімі магчымымі спосабамі".
Аднак ізраільскія СМІ паведамлялі, быццам у іх краіну з Беларусі прыбыў чалавек, заражаны омікронам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.