У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка жыве і працуе ў ЗША

Андрэй Мукавозчык

Андрэй Мукавозчык / sb.by

У прапагандыста Андрэя Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка жыве і працуе ў ЗША, супраць якіх так актыўна выступае ён сам. Відэа з'явілася на YouTube-канале "Партызанская хваля".

Аўтары канала нагадалі, што Марыя — дачка ад былога шлюбу Мукавозчыка. Спярша яна ў ЗША навучалася, а цяпер працуе там хімікам.

Мастак і пранкер Уладіслаў Бохан запытаўся ў Мукавозчыка: "Чаму яна не хоча вярнуцца ў Беларусь?".

На гэта прапагандыст стаў выкручвацца: "Я б вам патлумачыў... Вам зразумець-то няма чаго. Ужо не атрымаецца. Калі з 2020-га да 2023-га не атрымалася, ну якія шанцы далей? Ніякіх".

Разважаць на тэму вяртання дачкі ў Беларусь ён адмовіўся і прапанаваў, каб усе пытанні задавалі непасрэдна ёй.

"Я як бацька, патрыёт і ўсё астатняе. І што? Вы няздольныя зразумець нават такіх простых рэчаў, да чаго і як. Не атрымліваецца растлумачыць. Вам бы дакалупацца", — пакрыўдзіўся Мукавозчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі