У пустыні Сахары другі год запар выпаў снег
У пустыні Сахары другі год запар выпадае снег, піша tut.by. Сёлета снегапад пачаўся зранку 7 студзеня непадалёк ад горада Айн-Сефра, у паўночнай частцы пустэльні. Праўда, неўзабаве снег пачаў раставаць.
У адной з самых гарачых пустыняў свету снегапады фіксуюцца другі год запар. У 2016 годзе ў ваколіцах Айн-Сефры таксама адбыўся моцны снегапад. Тады казалі, што ў гэтым раёне снег выпаў упершыню з лютага 1979 года.