У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі будзе 30-33 градусы цяпла
У пятніцу, 5 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя ўдзень толькі на паўднёвым усходзе нашай краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў, удзень яна дасягне 30-33 цяпла (у Мінску — 30-31 градус). Сіноптыкі аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі.
У суботу надвор'е пачне мяняцца: спёка застанецца на Гомельшчыне, а на Гродзеншчыне ўжо будзе прахалода, стане больш ападкаў. У нядзелю тэмпература паветра па краіне не будзе перавышаць 26 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.