У пятніцу Біл Гейтс часова перастаў быць найбагацейшым чалавекам свету

У пятніцу Біл Гейтс часова перастаў быць найбагацейшым чалавекам свету

Заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс на кароткі час пакінуў свой тытул самага багатага чалавека ў свеце і перадаў яго іспанскаму прадпрымальніку Амансіё Артэгу, заснавальніку сеткі крамаў Zara. Пра гэта паведамляе Forbes са спасылкай на рэйтынг мільярдэраў, які абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.

Чысты кошт актываў Артэгі дасягнуў 80 мільярдаў долараў пасля таго, як акцыі яго холдынгавай кампаніі Industria de Diseño Textil (Inditex) дасягнулі рэкорднага ўзроўню ў 33,99 еўра за штуку.

Аднак Гейтс даволі хутка вярнуў сабе пальму першынства пасля таго, як акцыі Артэгі знізіліся да 33,80 еўра. Рэйтынг абодвух мільярдэраў, верагодна, будзе мяняцца на працягу бліжэйшых дзён.

Фота: thetab.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі