У пятніцу надвор’е не зменіцца: пройдуць дажджы, будзе прахалодна

У пятніцу надвор’е не зменіцца: пройдуць дажджы, будзе прахалодна

У бліжэйшыя суткі, 8 ліпеня ў Беларусі захаваецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, удзень пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду, удзень магчымыя парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы не перавысіць 7-13 градусаў цяпла, а ўдзень будзе прахалодна — 18-23 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр на гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі