У пятніцу ў Беларусі будзе да +10 градусаў, дажджы

За тыдзень да вясны ідуць дажджы

За тыдзень да вясны ідуць дажджы / pixabay.com

У пятніцу, 23 лютага, у Беларусі магчымыя ападкі — у асноўным пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, а месцамі парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — ад +3 да +8 (на поўдні краіны — да 10 цяпла, у сталіцы — ад +5 да +7).

Сіноптыкі кажуць, што ў канцы лютага ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. На наступным тыдні крыху пахаладае. Прагназуюцца дажджы.

У пятніцу ў Беларусі будзе да +10 градусаў, дажджы
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Беларусі будзе да +10 градусаў, дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі