У пятніцу ў Беларусі будзе да +30, па захадзе пройдуць дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 26 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведмаляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па заходняй палове, удзень — месцамі, а па захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, уначы месцамі па захадзе краіны чакаюцца моцныя дажджы. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +25...+30, па захадзе Беларусі чакаецца 21-24 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі