У Расіі працягваюць гарэць аўтобусы МАЗ

Аўтобус гарыць на трасе ў Пермскім краі РФ

Аўтобус гарыць на трасе ў Пермскім краі РФ / vk.com

У Расіі працягваюць гарэць аўтобусы МАЗ. На гэты раз здарэнне адбылося не ў Санкт-Пецярбургу, а ў Пермскім краі. Як паведамляе 59.ru, аўтобус МАЗ-107 2013 года выпуску. Ён належыць "Аўтатранскалію", які ўваходзіць у "Уралкалій". На службовым транспарце ехалі супрацоўнікі прадпрыемства. Пасля ўзгарання кіроўца спыніў МАЗ, і ўсе пасажыры паспелі выйсці з салона. Агонь моцна пашкодзіў аўтобус.

У жніўні 2023-га "Пасажыраўтатранс" спыніў эксплуатацыю 137 аўтобусаў МАЗ у Санкт-Пецярбургу "у сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання". Перад гэтым была цэлая серыя ўзгаранняў. Пасля аднаго з такіх пажараў прагучала меркаванне, што прычынай магло быць няўдалае імпартазамяшчэнне на МАЗе. Пасля "дапрацоўкі" спецыялістамі з Беларусі аўтобусы вярнулі на маршруты.

У верасні Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў расіян у тым, што аўтобусы МАЗ у Санкт-Пецярбургу рэгулярна загараліся. Нібыта было іх дрэннае абслугоўванне. У Санкт-Пецярбургу з гэтым не пагадзіліся.

Праблемы з аўтобусамі МАЗ здараліся і ў Беларусі. 

У Расіі працягваюць гарэць аўтобусы МАЗ
vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі