У Расіі прайшлі вучэнні па нанясенні масіраванага ядзернага ўдару
Уладзімір Пуцін кіраваў вучэннямі / Карыкатура dw.com
У Расіі прайшлі вучэнні па нанясенні масіраванага ядзернага ўдару. Сцвярджаецца, што гэта адказ на ядзерны ўдар праціўніка. Афіцыйна заяўляюцца, што "задачы трэніроўкі стратэгічных сіл стрымлівання былі выкананы ў поўным аб'ёме", а ўсе ракеты патрапілі па заданых каардынатах. Кіраваў вучэннямі Уладзімір Пуцін.
Запускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Ярс" па палігоне на Камчатцы былі здзейснены з касмадрома Плясецк, а балістычнай ракеты "Синева" — з акваторыі Баранцава мора. Да вучэнняў прыцягваліся і самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС, якія запускалі крылатыя ракеты.
Напярэдадні Пентагон паведаміў, што Масква папярэдзіла Вашынгтон пра запланаваныя вучэнні стратэгічных ядзерных сіл "Гром". Папярэднія такія вучэнні праходзілі 19 лютага 2022-га, за некалькі дзён да нападу на Украіну, піша meduza.io. Цяперашнія вучэнні прайшлі на фоне вайны ва Украіне, у якой РФ церпіць няўдачы, а яе войскі паступова адступаюць з акупаваных тэрыторый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.