У Расіі увялі адказнасць за мат у кіно і рэабілітацыю нацызму

А таксама ў кінапракаце і пры публічным выкананні твораў мастацтва. Парушэнне закону караецца штрафам: ад 56 да 70 долараў — для грамадзян. ад 110 да 140 долараў — для службовых асобаў, ад 1100 да 1400 долараў — для юрыдычных асобаў. За паўторнае парушэнне прадугледжаны больш жорсткія пакаранні. Фільм, у якім выкарыстоўваецца нецэнзурная лаянка, не атрымае пракатнае пасведчанне.



Больш падрабязна пра закон, унесены групай дэпутатаў ад правячай партыі "Адзіная Расія" і членаў Савета Федэрацыі, гл. тут.
 

Як паведамляе РІА "Новости", Дзярждума Расіі 23 красавіка прыняла закон, які ўводзіць крымінальную адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі за рэабілітацыю нацызму — адмаўленне фактаў, устаноўленых прысудам Нюрнбергскага трыбуналу, а таксама за распаўсюд непраўдзівых звестак аб дзейнасці СССР падчас Другой сусветнай вайны. Больш падрабязна пра гэты закон гл. тут.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі