У Расіі выключылі беларускія яблыкі з "чорнага спісу"

У Расіі выключылі беларускія яблыкі з "чорнага спісу"

У Расіі выключылі беларускія яблыкі з "чорнага спісу". Забарона на іх пастаўкі, якая дзейнічала з 12 красавіка, адмененая. З 24 ліпеня яблыкі з Беларусі зноў можна легальна везці ў РФ, інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду. Гэтае расійскае ведамства адзначае, што забарона была адменена пад гарантыі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, забарона на пастаўкі яблык у Расію была ўведзена пасля затрымання расіянамі ў першы тыдзень красавіка 2019-га дзясяткаў грузавікоў з яблыкамі з Беларусі без фітасанітарных дакументаў альбо з фальшывымі сертыфікатамі. Па версіі Рассельгаснагляду, пад выглядам беларускай прадукцыі да іх трапляе санкцыйны тавар з краін ЕС.

У ліпені ў нашай краіне была дэлегацыя спецыялістаў Рассельгаснагляду. Іх цікавілі вытворчыя магутнасці дзясяткаў прадпрыемстваў, якія займаюцца пастаўкамі яблык (плошчы садоў, ураджайнасць, умовы і тэрміны захоўвання), а таксама сістэма фітасанітарнай сертыфікацыі.

Больш важных падзей у праграме «Еўразум»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі