У расійскім "чорным спісе" застаецца каля 60 беларускіх прадпрыемстваў

У расійскім "чорным спісе" застаецца каля 60 беларускіх прадпрыемстваў

У расійскім "чорным спісе" застаецца каля 60 беларускіх прадпрыемстваў — вытворцаў мясной і малочнай прадукцыі. 20 з іх доступ на рынак РФ цалкам закрыты (Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да якасці іх прадукцыі). Сёлета колькасць такіх прадпрыемстваў скарацілася нязначна. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў Уладзімір Дворнік, віцэ-прэм'ер, які адказвае за аграрную сферу. Паводле яго слоў, Беларусь і Расія зацікаўленыя выпрацаваць празрысты механізм доступу на рынкі харчавання, і ўрады атрымалі адпаведнае даручэнне кіраўнікоў краін.

"Перад намі пастаўленая задача адпрацаваць парадак, які мог бы закрыць прадпрыемства... і адкрыць гэтае прадпрыемства, — кажа Дворнік. — І вядома, каб усе гэтыя працы ажыццяўляў не іншы бок, служба, а наша служба, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Віцэ-прэм'ер распавёў, што ўжо ёсць дамоўленасць паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі. "Таму ў дарожную карту гэты пункт ужо ўключаны", — падкрэсліў Уладзімір Дворнік. Гаворка пра інтэграцыйныя дарожныя карты краін, большасць з якіх ужо ўзгоднена.

На ўзгадненне яшчэ спатрэбіцца некалькі месяцаў, а да канца снежня 2019-га беларускі і расійскі бок падпішуць балансы паставак харчавання на 2020 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі