У рэйтынгу краін са шчаслівым дзяцінствам Беларусь апярэджвае Расію і ЗША
У рэйтынгу краін са шчаслівым дзяцінствам Беларусь апярэджвае Расію і ЗША. Наша краіна заняла 35-е месца сярод 175 краін свету, расіяне — 37-я, амерыканцы — 36-я.
Рэйтынг быў складзены няўрадавай арганізацыяй Save the Children да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня. Пры яго складанні ўлічваліся магчымасці адукацыі ў краіне, наколькі яна клапоціцца пра здароўе сваіх грамадзян, колькасць шлюбаў, нараджальнасць ды іншае. Найлепшая сітуацыя ў дзяцей, якія жывуць у Сінгапуры, Славеніі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі. Найгоршая сітуацыя была зафіксаваная ў афрыканскіх краінах — Нігеры, Малі, ЦАР, Чадзе, Самалі ды іншых.