У Роўненскай вобласці таксама будуюць плот на мяжы з Беларуссю

У Роўненскай вобласці ставяць плот на мяжы з Беларуссю / rivne.online
У Роўненскай вобласці ставяць плот на мяжы з Беларуссю / rivne.online

У Роўненскай вобласці Украіны таксама будуюць плот на мяжы з Беларуссю, піша rivne.online.

Цяпер ідуць работы па ўсталяванні агароджы, кажа начальнік Ровенскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Коваль.

Акрамя таго, украінцы з свайго боку мяжы капаюць супрацьтанкавыя равы і ставяць міны.

Пра будаўніцтва плота на беларуска-ўкраінскай мяжы стала вядома 11 лістапада. Сакратар СНБА Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што плот мае не толькі ваенныя мэты — ён павінен яшчэ і стрымліваць плынь нелегальных уцекачоў, якія могуць бліжэйшым часам пайсці з Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі