У Рыме анамальныя халады і моцныя снегапады (фота)
У Рыме анамальныя халады і моцныя снегапады. У канцы лютага ў сталіцы Італіі падобнае здараецца вельмі рэдка. Апошні раз такія ўмовы надвор’я ў Рыме былі пяць гадоў таму. Сіноптыкі прагназуюць, што ў аўторак тэмпература паветра апусціцца да -9 градусаў. У горадзе закрылі школы і дзіцячыя садкі. А пакуль турысты маюць рэдкую магчымасць рабіць здымкі заснежанага Калізея і іншых помнікаў архітэктуры.
Фота: Reuters