У сакавіку інфляцыя ў Беларусі склала 0,3%
У сакавіку 2017 года індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў параўнанні з лютым склаў 100,3%. У параўнанні са снежнем 2016 года інфляцыя склала 1,7%, перадае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Харчовыя тавары ў сакавіку сталі таннейшымі на 0,1% у параўнанні з лютым. Затое ў параўнанні з сакавіком 2016-га яны падаражэлі на 7,5%. Кошты на нехарчовыя тавары ў параўнанні з лютым 2017-га выраслі на 0,3%, а ў параўнанні з сакавіком 2016 года — на 4%.
Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў сакавіку склаў 101,2% да лютага 2017-га і 107,7% — да сакавіка 2016 года.