У Самахвалавічах пасмажылі 380 кг бульбы на адной патэльні (відэа)

У Самахвалавічах пасмажылі 380 кг бульбы на адной патэльні (відэа)

На фестывалі-кірмашы "Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна" у Самахвалавічах засмажылі 380 кг бульбы на велізарнай патэльні дыяметрам 3 метры. Таксама ў страву дадалі 30 кг цыбулі і выкарысталі для смажання 26 літраў сланечнікавага алею.

Вага патэльні — 2,5 тоны. Яе прагравалі каля 40 хвілінаў.

Згатаваную бульбу змаглі пакаштаваць усе ахвотныя. Таксама на кірмашы былі прадстаўленыя іншыя традыцыйныя беларускія стравы. Тут можна было набыць саджанцы, розную гародніну і садавіну, сокі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі