У СБУ абверглі крымінальную справу на нардэпа Шаўчэнку, які сябруе з Лукашэнкам
Служба бяспекі Украіны абвяргае звесткі, быццам яна пачала крымінальную справу на народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку.
"Паводле арт. 482-2 Крымінальнага працэсуальнага кодэкса Украіны, дасудовае расследаванне ў дачыненні да народнага дэпутата Украіны можа пачаць толькі генеральны пракурор або асоба, якая выконвае яго абавязкі", — перадае РБК-Украіна словы прадстаўніка ведамства.
Раней Шаўчэнка паведаміў, быццам СБУ пачала на яго крымінальную справу, падазраючы ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні "рускага свету" ва Украіне.
Шаўчэнка вядомы як гарачы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку ён сустракаўся з беларускім кіраўніком у Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.