У сераду пачнуцца перамовы па пастаўках беларускага цукру ва Ўкраіну

Беларусь і Ўкраіна плануюць пачаць 19 жніўня перамовы па пастаўках беларускага цукру ва Ўкраіну. Пра гэта "БДГ" паведаміла крыніца ў Белдзяржхарчпраме. Украінская дэлегацыя мае намер заключыць пагадненне аб пакупцы ў Беларусі 50 тысяч тон цукру. Адзначым, што раней ўкраінскія вытворцы трывожыліся з-за павелічэння паставак таннага беларускага прадукта. Аднак рост цэнаў на ўкраінскі цукар прымусіў Украіну шукаць пастаўшчыкоў больш таннай прадукцыі.

Умовы паставак і цэны, па якіх будзе набыты цукар, вызначацца ў выніку перамоваў. Мяркуецца, што кошт, які прапануюць украінцы, будзе кампрамісным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі