У сераду ў Беларусі без ападкаў і да +19 градусаў
У сераду, 23 сакавіка, у Беларусі ападкі не прагназуюцца. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу, якая захаваецца месцамі на дарогах на паўночным усходзе краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — 13-19 цяпла (у сталіцы — ад +15 да +17).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.