У сераду ў Беларусі будзе моцны вецер, амаль па ўсёй краіне ападкі

Чакаюцца снег, мокры снег і моцны вецер, дождж

Чакаюцца снег, мокры снег і моцны вецер, дождж / pixabay.com

У сераду, 27 снежня, у Беларусі будзе моцны вецер (з парывамі да 20 м/с). У дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне ападкі — снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд, галалёдзіцу на дарогах і пра наліпанне мокрага снегу, якое адзначаецца месцамі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў, удзень — ад 0 да +6.

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. У пятніцу на Брэстчыне чакаецца да +9.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі