У шахце "Беларуськалія" горнарабочы трапіў пад абвал
На "Беларуськаліі" 5 верасня адбыўся няшчасны выпадак. У лаве падземнага горнага ўчастка №1 на глыбіні 440 м абваліўся ўчастак страхі над канвеерам. У выніку пацярпеў 31-гадовы горнарабочы вычышчальнага забою, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.
Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской лякарні ў цяжкім стане. Папярэдні дыягназ — "закрытая траўма паяснічнага аддзела пазваночніка, закрытая траўма грудной клеткі, тупая траўма жывата".
Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў здарэння стварылі спецыяльную камісію.
Фота: mchs.gov.by