У Шаркаўшчыне і Нарачы за дзень выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў
Ад дажджоў 23 ліпеня найбольш пацярпелы Шаркаўшчына на Віцебшчыне і Нарач у Мядзельскім раёне Міншчыны. Там выпала па 34 мм ападкаў — амаль палова месячнай нормы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Белгідрамеце.
Сёння На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы, месцамі — моцныя залевы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага. Тэмпература паветра прагназуецца ад 22 да 28 градусаў са знакам "плюс".