У шклоўскай калоніі мерзнуць зняволеныя

Папраўчая калонія ў Шклове / belapan.com​
Папраўчая калонія ў Шклове / belapan.com​

Практычна ўсе зняволеныя шклоўскай папраўчай калоніі ў тэлефонных размовах скардзяцца сваякам на холад, паведамляюць праваабаронцы.

У калоніі не працуе ацяпленне, а на вуліцы прыкметна пахаладала. Тэмпература паветра ў той частцы Беларусі ноччу апускаецца да +2 градусаў, а днём не перавышае +15. У выніку людзі мерзнуць.

Ацяпленне выключылі, таму што ў калоніі пачалі замену труб.

ПК-17 у Шклове — тая самая, у якой у траўні 2021 года памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі