У школе ў Магілёве стварылі клас "Юны пракурор"
Пракурор і тамы палітычнай справы / sb.by
У сярэдняй школе № 2 у Магілёве стварылі профільны клас прававой накіраванасці "Юны пракурор". Праект рэалізуецца з ініцыятывы пракуратур Магілёўскай вобласці і Магілёва сумесна з упраўленнем па адукацыі гарвыканкама. Вучні класа "атрымаюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй стварэння органаў пракуратуры, асноўнымі напрамкамі дзейнасці пракурораў і іх паўнамоцтвамі ў розных сферах".
Школьнікаў чакаюць "экскурсіі" ў пракуратуру, на суды (відаць, і над палітвязнямі). Яны, дарэчы, "атрымаюць права насіць форму, падобную з формай пракурорскага работніка" (калі бацькі не будуць супраць).
Пракуроры — непасрэдныя ўдзельнікі рэпрэсій у Беларусі. Не дзіўна, што цэлая іх група трапіла пад новыя санкцыі Еўрасаюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.